Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Вера. Надзея. Любоў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-02-1690-8
Скачать книгу
так нечакана, што юнак нават уздрыгнуў. Ён чамусьці быў упэўнены, што пакінуў мабільнік у вітальні. У кішэні курткі, якую, зайшоўшы ў кватэру, проста шпульнуў абыякава на падлогу побач з бруднымі чаравікамі…

      Але аказалася, што мабільны тэлефон пасля той апошняй горкай размовы з Ірынай ён паклаў не ў куртку, а чамусьці засунуў у заднюю кішэню джынсаў. І вось цяпер мабільнік гэты вельмі жадаў пагаманіць са сваім гаспадаром.

      З крана з шыпеннем, свістам і нейкім непрыемным булькатаннем вырывалася гарачая вада… Але нават яна не магла заглушыць гэтага ўмольнага жадання мабільніка. «Ну вазьмі ж мяне, вазьмі!» – здавалася, крычаў ён, выглядваючы з задняй кішэні джынсаў, што ляжалі зараз сінім неахайным камяком зусім непадалёку, ля зялёнай кафлянай сцяны.

      – Зайка моя! – нечакана змяніўшы танальнасць, загаласіў тоненькім галаском мабільнік. – Я твой зайчик…

      – Ды змоўкні ж ты! – скрозь зубы працадзіў юнак, падфутбольваючы джынсы босай нагой. – Заткніся! Няма мяне тут! І наогул, нідзе мяне няма зараз, зразумеў?!

      Але мабільнік, пэўна ж, анічога не зразумеў, бо ніяк не мог суняцца і ўсё працягваў звонка ды залівіста галасіць… І юнак раптам перадумаў. Тым больш, што вады яшчэ і на палову ванны не набегла.

      «А можа… можа, гэта Ірына? – міжволі падумалася яму. – Можа, яна штосьці такое зразумела і перадумала? Ды не, быць такога не можа… Ці я не ведаю Ірыны?! А калі не Ірына, то хто? Ды якая, блін, цяпер розніца! Хто заўгодна, абы не маці! Маці мне зараз толькі і не хапала!»

      Нумар, які высвеціўся на экране, быў незнаёмы і, адчуўшы з прычыны гэтага адначасова і палёгку, і самае горкае расчараванне, юнак, крыху павагаўшыся, усё ж паднёс мабільнік да вуха. Што ж, час яшчэ быў…

      – Слухаю! – сказаў ён сіпата і амаль непрыязна. І адразу ж пачуў у адказ усхваляваны дзявочы голас.

      – Алё! Алё! – з усяе моцы пракрычала дзяўчына. – Алё! Вы мяне слухаеце?!

      – Слухаю! – паўтарыў юнак, адначасова дакранаючыся далонню да вады. Занадта гарачая, не ўлезці… трэба халоднай крыху дадаць. Ці не трэба… і так астыне?

      – Гэта тэлефон даверу?!

      – Чаго?! – Пытанне было настолькі недарэчнае і нечаканае, што юнак нават разгубіўся.

      – Гэта тэлефон даверу? – паўтарыла дзяўчына і змоўкла ў чаканні адказу.

      А што ён мог ёй адказаць?!

      – Чаму вы маўчыце? – спыталася дзяўчына дрыготкім, спалоханым нейкім голасам. – Я што, зноўку не туды патрапіла?

      – Туды! – нечакана нават для сябе самога адказаў юнак. – Менавіта туды, куды і тэлефанавалі!

      Ён змоўк, дзяўчына таксама маўчала… І гэтае ўзаемнае іх маўчанне доўжылася даволі працяглы час.

      – Разумееце, я і сама не ведаю, чаму вырашыла раптам патэлефанаваць на ваш нумар, – прамовіла, нарэшце, дзяўчына. – Проста я… проста ў мяне…

      – У вас нейкія праблемы ўзніклі? – спытаўся юнак і адключыў ваду.

      Лепш за ўсё было б скончыць размову зараз… і нават неабходна было скончыць яе менавіта зараз, пакуль вада зноў не астыла… Але юнак працягваў трымаць тэлефон каля вуха і з нейкім нават нецярпеннем чакаў адказу на сваё пытанне.

      – Праблемы? – перапытала дзяўчына. – Не… Дакладней… Чаго я маню… Вядома ж, узніклі! Рэч у тым, што я… што ў мяне…

      Не дагаварыўшы, дзяўчына змоўкла.

      – Рэч у тым, што ў цябе… – неяк непрыкметна пераходзячы на «ты», паўтарыў юнак амаль машынальна і, спахапіўшыся, дадаў: – І што ж гэта ў вас за праблемы?

      – Ён абразіў мяне! – са слязамі ў голасе пракрычала дзяўчына. – Ён так абразіў мяне, што я… што мне не хочацца жыць, разумееце?! Проста не хочацца! Навошта жыць, калі яго больш не будзе ў маім жыцці, калі ён так жорстка са мной абышоўся?! І таму я… таму я…

      – Таму ты вырашыла скончыць жыццё самагубствам? – зноўку пераходзячы на «ты», без усялякага здзіўлення альбо нейкіх іншых эмоцый закончыў юнак фразу, якую так і не змагла вымавіць да канца дзяўчына. – Ну і якім жа канкрэтна спосабам ты збіраешся гэта зрабіць? Пры дапамозе снатворнага, хіба не так?

      – Як ты… як вы здагадаліся? – прашаптала дзяўчына. – Сапраўды, я сяджу зараз на канапе ў спальні, а побач са мной вялізная бляшанка з самымі разнастайнымі таблеткамі. І я… мне… мне засталося толькі выбраць…

      Яна зноў змоўкла, а юнаку раптам стала і смешна, і прыкра адначасова.

      Ну і сітуацыя! Як той казаў, знарок не прыдумаеш!

      – Чаму вы маўчыце? – спыталася раптам дзяўчына.

      – Ды я не маўчу… – нейкі ідыёцкі смех разабраў раптам юнака, ён з цяжкасцю стрымліваўся, каб не зарагатаць. – Я проста думаю, якія з таблетак табе лепш параіць. Калі шчыра, я невялікі спецыяліст у гэтай галіне, але пастараюся дапамагчы, тым больш, што ты менавіта для гэтага сюды і патэлефанавала… Ён змоўк, чакаючы, што ж адкажа дзяўчына, але яна так нічога і не адказала. Праўда, тэлефон працягвала трымаць каля самага вуха, і юнаку добра чуваць было яе ўсхваляванае, перарывістае і занадта частае дыханне.

      – А можа, табе выкарыстаць якісьці іншы спосаб самагубства? –