Танцавальны марафон. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 2001
isbn:
Скачать книгу
бо не ведаю, пра што ты гаворыш, – адказаў Аляксандраў, але не так упэўнена, бо ў гэтую хвiлiну здагадаўся, пра каго гаворыць Ванда.

      – Што ж, няхай так i будзе… Зрэшты, мы тут па iншай справе.

      Нечакана закружылася галава, Ванду Мiкалаеўну хiстанула, яна ўхапiлася за спiнку крэсла. Трухан перасцярожлiва падтрымаў мацi за руку, усадзiў у крэсла.

      – Табе кепска? Можа, вады?

      Вiктар Пятровiч ужо трымаў у руках сiфон з газiроўкай i шклянку. Ванда Мiкалаеўна кiнула ўдзячны позiрк на сына i, не зважаючы на гаспадара кватэры, быццам яго тут i не было, пацягнулася да сумачкi, расшпiлiла замочак i выцягнула з бакавога кiшэньчыка бутэлечку з лекамi.

      – Мо дзве таблеткi зашмат? – перапытаў заклапочаны Трухан, калi ўбачыў у мацiнай далонi дзве жоўтыя кропачкi.

      – Самы раз, – кiўнула Ванда Мiкалаеўна i ссiнелымi вуснамi ўзяла бязважкiя таблеткi з далонi. Потым выпiла газiроўкi, але на Вiктара Пятровiча так i не паглядзела.

      – Можа, выклiкаць хуткую дапамогу? – разгублена прамармытаў Аляксандраў i ўхапiў слухаўку тэлефоннага апарата, якi вiсеў на сцяне.

      – Не трэба, само пройдзе, – страсянула галавой, быццам скiнула нейкi цяжар Ванда Мiкалаеўна i стомлена заплюшчыла вочы.

      Вiктар Пятровiч павесiў трубку на месца i ў чаканнi прытулiўся спiнай да дзвярнога вушака, паспрабаваў лагiчна асэнсаваць падзеi, што так нечакана звалiлiся на ягоную галаву. Яшчэ паўгадзiны таму ён нават у сне не мог убачыць таго, што цяпер перажываў. Дарослы сын стаяў побач i выклiкаў пачуццё няўпэўненасцi, ён мiжвольна параўноўваў сябе з iм, шукаў падабенства. Той, быццам адчуўшы, што яго вывучаюць, пагардлiва скрывiў вусны i адвярнуўся. Дый што было параўноўваць, яны былi, як дзве кроплi, падобныя адзiн да аднаго, толькi з рознiцай у дваццаць гадоў. Тыя ж раскосыя вочы, аднолькава непаслухмяныя вожыкi валасоў, тоўстыя насы…

      «Сын, мой сын!» – узнёсла падумаў Аляксандраў, вочы пацяплелi, i ён перавёў удзячны позiрк на Ванду.

      У грудзях шырылася, iрвалася вонкi даўно забытае пачуццё пяшчоты i любасцi. Саленаваты камяк падкацiў пад самае горла, было цяжка стрымлiвацца, каб не заплакаць.

      Гэтая стомленая хваравiтая жанчына нiчым не нагадвала тую далёкую гарэзу Ванду, але Вiктара Пятровiча цягнула да яе нейкая непераадольная сiла, у душы зацеплiлася надзея, што нарэшце ў яго можа ўтварыцца сям’я, i будзе ўсё, як у людзей… Ад хвалявання нервова ўздрыгвалi кончыкi пальцаў, ён не ведаў, куды дзець рукi, адчуваў, што неадкладна павiнен нешта зрабiць. Толькi – што?..

      «Мо прапанаваць шампанскага? – мiльганула ў думках. – За сустрэчу…»

      Вiктар Пятровiч ужо набраў поўныя грудзi паветра, каб сказаць гэта, але Ванда Мiкалаеўна перапынiла. Яна нечакана расплюшчыла вочы, цяжка, пакутлiва паглядзела на Аляксандрава, прашаптала:

      – Памятаеш, як добра ўсё пачыналася?

      Вiктар Пятровiч не адказаў, цяжка праглынуў даўкi камяк, згодна кiўнуў.

      – Я кахала цябе, – зноў заплюшчыла вочы Ванда Мiкалаеўна.

      – Я таксама, – выдыхнуў Вiктар Пятровiч.

      – Роўна месяц… І што ты знайшоў у той кiтаянцы?

      – Адкуль