Танцавальны марафон. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 2001
isbn:
Скачать книгу
асабiста давялося ўвесцi ў свой арсенал уздзеяння на патрэбных людзей не толькi подкуп, шантаж, правакацыi, але i больш цяжкiя злачынствы.

      Аляксандраў не задаваў лiшнiх пытанняў, не аспрэчваў сродкi ў выкананнi аперацый, быў перакананы ў справядлiвасцi таго, што робiцца, слепа верыў у iдэю «сусветнага камунiзму». І ўсё ж час iмклiва наблiжаў яго да развязкi, да пачатку канца, да падзей, якiя iмгненна змянiлi погляды i прынцыпы. Разбураная iдэя спляжыла прынцыпы, i толькi iнтуiцыя i прафесiйнае пачуццё разведчыка не дазволiлi спалiць архiў.

      I ён не памылiўся. Нейкi час грамадства дыхала новымi iдэямi, якiя сыпалiся з вуснаў, здавалася, бяззменных кiраўнiкоў, але пацiху прыйшлi i новыя людзi. Попыт на Вiктара Пятровiча i ягоны архiў узрос як нiколi. Iмперыя распалася, пачаўся яе падзел.

      Аляксандраву не было дзеля каго шчыраваць: нi сям’i, нi дзяцей, а для сябе асабiста нiчога не патрабаваў, быў бескарыслiвы. Толькi работа, толькi архiў мелi для яго сэнс. І ўсё ж жыццё ўнесла карэктывы ў лёс Аляксандрава. Як снег на галаву, звалiлася нечаканая навiна: у яго ёсць сын!

      Сусветны фестываль моладзi, якi праходзiў летам 1957 года ў Маскве, быў для Вiктара Пятровiча Аляксандрава амаль адзiнай светлай плямай у жыццi. Тут ён сустрэў чароўную беларусачку Ванду, i iх каханне было падобнае на маланку, на смерч. Праз тыдзень яны не ўяўлялi сябе адно без аднаго, вырашылi пабрацца шлюбам, i, здавалася, нiшто не магло перашкодзiць шчасцю. Хiба яны маглi думаць пра тое, што яшчэ задоўга да сустрэчы ў Маскве iх лёс быў вырашаны i жыццi кiнуты ў жорны дзяржаўнай сакрэтнай машыны.

      У маладога студэнта Аляксандрава была хваравiтая прага да вывучэння замежных моў. У свае дзевятнаццаць ён вольна гаварыў на нямецкай, французскай, англiйскай мовах. У iнтэрнаце жыло шмат студэнтаў з Кiтайскай народнай рэспублiкi, i ён даволi хутка асвоiў кiтайскую мову. Канечне, студэнтам з выключнымi здольнасцямi да замежных моў не маглi не зацiкавiцца ў КДБ, i менавiта веданне кiтайскай мовы зрабiла яму мядзведжую паслугу.

      Яны з Вандай дамовiлiся, што яна паедзе раней, а ён уладкуе справы i прыедзе ў Мiнск, каб пазнаёмiцца з бацькамi каханай. Аляксандраў загадзя купiў бiлет, але за суткi да ад’езду яго спынiў каля iнтэрната прыемнага выгляду чалавек. Менавiта з гэтай хвiлiны Вiктар Пятровiч Аляксандраў перастаў быць проста студэнтам эканамiчнага факультэта Маскоўскага ўнiверсiтэта. Чалавек са шчырай белазубай усмешкай, прыемным голасам i прыхiльным тварам аказаўся палкоўнiкам Камiтэта дзяржаўнай бяспекi. Пасля размовы Вiктар Пятровiч, як сапраўдны патрыёт, пагадзiўся стаць абаронцам айчыны цi, як сказаў палкоўнiк, «байцом нябачнага фронта».

      Напачатку заданне, якое Аляксандраў павiнен быў выканаць, шакiравала. Яму, па вушы, па самую макаўку закаханаму ў Ванду, прапанавалi пазнаёмiцца з кiтаянкай i спакусiць яе… Канечне, палкоўнiк Iваноў, якi рыхтаваў правядзенне аперацыi i вёў распрацоўку Аляксандрава, быў тонкi псiхолаг, ведаў, з кiм мае справу, i ўсё падводзiў пад патрыятызм. У арсенале кадэбiста былi дзясяткi, сотнi гiсторый пра тое, як людзi добраахвотна iшлi на смерць у iмя дзяржаўных iнтарэсаў, а